У Крыме заступіў на дзяжурства другі дывізіён зенітных ракетных комплексаў супрацьпаветранай абароны С-400 «Трыюмф»
Комплексы размешчаны каля мыса Фіялент у Севастопалі. Яны былі выстаўленыя на пазіцыі і разгорнутыя. Тэхнічныя разлікі перавялі іх у баявое становішча. Таксама пачалі працаваць сродкі выяўлення і адсочвання цэляў.
Паведамляецца, што комплексы павысяць «баявыя магчымасці і эфектыўнасць усёй супрацьпаветранай абароны» Крыма.





