Востраў Ду на Асвейскім возеры — самы вялікі востраў у Беларусі.
«У параўнанні з навакольнымі пейзажамі ён выглядае вельмі незвычайна: навокал пераважна раўнінная мясцовасць, дно возера таксама не мае асаблівых перападаў глыбіні (на 70% возера яна не перавышае 2 метры), а тут з самага краю вострава пачынаюцца крутыя пагоркі. І ў адрозненне ад большасці нашых астравоў, якія то забалочаныя, то парослыя лесам, на востраве Ду лясныя ўчасткі і лугі пастаянна змяняюць адно аднаго, ствараючы незвычайны ландшафт.
Далёка на гарызонце ўжо Латвія — да яе тут 8-10 кіламетраў. А на такой жа адлегласці справа пачынаецца тэрыторыя Расіі», піша аўтар здымку, астраном і фатограф Віктар Малышчыц.





