У Беларусі 15 студзеня прагназуецца да 14 градусаў марозу, на асобных участках дарог галалёдзіца, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Заўтра будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер слабы. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да мінус 8-14 градусаў, у другой палове дня маразы аслабеюць да 4-9 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?