Часовы аб'язны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне будзе ўзведзены да сярэдзіны сакавіка, паведамляе БелТА са спасылкай на генеральнага дырэктара РУП «Гомельаўтадар» Ігара Матвецова. У цяперашні час на двух берагах ракі дарожнымі службамі вядзецца абсталяванне падыходаў да будучага маста — насыпаецца земляное палатно.

«Пасля гэтага спецыялісты пяройдуць да ўзвядзення маста. Ён будзе ўяўляць сабой металічную зборна-разборную канструкцыю. Рух па ім будзе адкрыты для транспарту і для людзей», — растлумачыў Ігар Матвецов.

Фота — БелТА

Фота — БелТА

Будаўніцтва часовага моста разам з узведзеным пантонным — адна з мер, якая замяняе стацыянарны аўтамабільны мост праз Прыпяць, у канструкцыі якога 7 снежня мінулага года была выяўленая расколіна.

Неабходнасць будаўніцтва часовага моста тлумачыцца тым, што пантонная пераправа не вытрымлівае крыгаходу. Як паведамлялася, у ноч на 14 студзеня з-за рэзкага змянення ўмоў надвор'я — пайшоў лёд — сарвала пантонны мост. У цяперашні час прымаюцца меры па яго аднаўленні.

Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце МНС, да вырашэння сітуацыі ратавальнікамі на катэрах ажыццяўляецца перавозка людзей з аднаго берага на іншы. Па стане на 10.00 нядзелі, перавезена 39 чалавек (36 дарослых, 3 дзяцей).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?