Над уваходам у гатэль «Trump International» з'явілася вялікая светлавая праекцыя слова «sh*thole» (смярдзючая дзірка).

Sh*thole Projection on Trump Hotel #Resist pic.twitter.com/5Y8xH54J5K

— robin bell (@bellvisuals)

Відэа апублікаваў заснавальнік Bell Visuals Робін Бэл, які ўжо неаднаразова крытыкаваў Дональда Трампа шляхам праекцый словаў крытыкі на гэты гатэль.

У мінулую пятніцу падчас сустрэчы з сенатарамі абедзвюх асноўных партый па пытаннях іміграцыі ў ЗША, прэзідэнт назваў Сальвадор, Гаіці і некалькі афрыканскіх краін «смярдзючымі дзіркамі», з якіх не варта прымаць мігрантаў. Нехта з удзельнікаў сустрэчы пераказаў гэтае выказванне прэсе.

Абразлівыя словы асудзілі ў ААН, Афрыканскім саюзе і ва ўрадах шматлікіх краін, назваўшы іх расісцкімі.

Чытайце таксама: New Yorker анансаваў вокладку з «дзіркай» і «прычоскай Трампа»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0