Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

У 2020 годзе ў Беларусі павінны прайсці прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Праводзіць дзве буйныя выбарчыя кампаніі ў адзін год немэтазгодна. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, паведамляе Tut.by.

— Сумясціць дзве выбарчыя кампаніі нашы выбарчыя камісіі, якія складаюцца з прадстаўнікоў грамадскасці, не ў стане, — заявіла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама адзначыла, што выбары палітызуюць атмасферу ў краіне, што не ідзе на карысць грамадству.

— Гэта можа дэстабілізаваць абстаноўку палітычную і грамадскую. Таму, я думаю, будуць разводзіць гэтыя выбарчыя кампаніі.

Якія выбары правядуць першымі, а якія — крыху пазней, кіраўнік ЦВК пакуль не ведае. Аднак, па яе словах, ідэальным часам для правядзення адной з выбарчых кампаній стаў бы лістапад 2019 года.

Выбары на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў Беларусі па законе павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня 2020 года, а выбары ў Палату прадстаўнікоў — не пазней за 10 верасня гэтага ж года.

Пра тое, што якая-небудзь з гэтых выбарчых кампаній можа прайсці раней тэрміну, Лідзія Ярмошына дапускала і раней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0