LA Times

LA Times

У горадзе Санта-Ана ў Каліфорніі аўтамабіль урэзаўся ў другі паверх будынка стаматалагічнай клінікі, паведамляе The Los Angeles Times са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Машына рухалася па дарозе на высокай хуткасці і ўрэзалася ў адбойнік, пасля чаго аўтамабіль адкінула ў бок клінікі, дзе ён пратараніў другі паверх будынка.

На месца здарэння прыбылі пажарныя, якія дасталі з машыны кіроўцу і пасажыра. Як адзначае NBC, іх даставілі ў бальніцу з нязначнымі траўмамі. У момант аварыі кіроўца знаходзіўся пад уздзеяннем наркотыкаў.

NBC на сваёй старонцы у твітары апублікаваў відэа з месца здарэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна