Стан здароўя мастака і паэта Міхала Анемпадыстава застаецца цяжкі. Пра гэта паведамілі «Нашай Нівы» сябры сям'і.

паведамляецца, што ў ноч на 23 студзеня Міхал заснуў за камп'ютарам. Аказалася — інсульт. Яго даставілі ў бальніцу.

Міхал Анемпадыстаў — мастак, дызайнер і паэт. Тысячы людзей зычаць яму выздараўлення. Ягоныя вершы, праспяваныя ў Народным альбоме і «Новым небам», сталі народнымі, улюбёнымі.

Вось як гэтая — геніяльныя «Простыя словы»:

Простыя словы,
простыя рэчы:
хлеб на стале,
полымя ў печы.
Гэта так проста,
гэта так добра,
як з галавою
залезці пад коўдру.

Простыя словы, простыя рэчы.

Прыцемкам сінім,
зімовай парою
ў доме бацькоўскім
усё так знаёма.
Ёсць чым сагрэцца,
ёсць дзе схавацца
ў доме бацькоўскім,
у матчынай хаце.

Простыя словы, простыя рэчы

Усё так надзейна,
усё так грунтоўна.
Што тут дадаць?
Хiба што нічога
Можна жыць далей,
дзень прыйдзе новы.
Дабранач, паненкі!
Дабранач, панове!

Простыя словы, простыя рэчы

З архіва: Міхал Анемпадыстаў у інтэрв'ю «НН» — пра 1990-я, любімы колер беларусаў і прыгажосць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?