Тэлевядучая Ганна Бонд вырашыла ўдзельнічаць у штогадовым заплыве 22 ліпеня праз Басфор: пераадолець 6,5 км паміж Еўропай і Азіяй праз праліў.

— У гэтым годзе я паставіла сабе вельмі амбіцыйную мэту! - напісала Ганна Бонд у сваім інстаграме, — пераплыць Басфор і стаць міжкантынентальнай плывунняй! Мне і яшчэ дзевяцярым (можа, крыху больш) шчасліўчыкам з Беларусі ўдалося выкупіць слоты.

Тэлевядучая адзначыла, што наперадзе ў яе — «шэсць месяцаў трэніровак, дысцыпліны і рэжыму».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна