Што распавёў Міхаіл, пацярпелы пасажыр
«У Бараўляны я паехаў раніцай 12 студзеня, прайшоў абследаванне і прыйшоў на прыпынак, спяшаўся, каб паспець на дзве гадзіны. У маршрутцы былі яшчэ вольныя месцы і мяне ўзялі. Я сядзеў на пярэднім сядзенні разам з кіроўцам.
Усё адбылося, не даязджаючы да Грэска.
Пры абследаванні я выпіў шмат вадкасці, еду, адчуваю, што не дацярплю да Слуцка. Стаў прасіць кіроўцу спыніць. Кіроўца, смуглы мужчына, гадоў 35-40, абурыўся, стаў лаяцца матам. Я кажу: «Што мне рабіць, нас…ць ў цябе прама тут?».
Кіроўца спыніў машыну, выйшаў з кабіны, абышоў, адкрыў мае дзверцы, схапіў мяне за куртку і пацягнуў. Я баяўся, што ён парве куртку і вылез. Ён зачыніў дзверцы з майго боку, сеў у кабіну і паехаў».
Аповед Аляксандра, кіроўцы і ўладальніка маршруткі
Аляксандр пацвердзіў «Кур'еру», што такі выпадак быў, але ў яго аповедзе, ён выглядаў па-іншаму: «Мужчына сеў на прыпынку ў Бараўлянах, - распавёў Аляксандр. - Спакойны і адэкватны, як мне падалося. Увесь час маўчаў.
Калі праехалі больш за палову шляху, ён раптам спытаў, з якой хуткасцю я еду. Я адказаў, што «сто», а ён сказаў, што тут можна і сто дваццаць і папрасіў ехаць хутчэй.
Я спытаў у яго, што здарылася. Не адразу, але пасажыр сказаў, што яму трэба ў туалет. Разы два я яму прапаноўваў спыніцца, каб ён справіў патрэбу, але той адмаўляўся, лаяўся, каб я ехаў хутчэй, казаў, што дацерпіць.
Мне надакучыла гэтая лаянка. Мне што - трэба, каб ён тут нарабіў? Я высадзіў яго на прыпынку «Ленькі» і з'ехаў. Грошай за паездку не браў.
Я разумею, што ваджу па такім маршруце шмат хворых людзей, бацькоў з дзецьмі. Таму, калі просяць, заўсёды спыняю машыну».





