Іерэй навагрудскага праваслаўнага Сабора імя святых пакутнікаў благаверных князёў Барыса і Глеба Мікалай Касяк паведаміў «Нашай Ніве», што падчас нядзельнай службы ў саборы згадаюць Барыса Кіта.
«Памянем, памолімся за спачын ягонай душы», — сказаў святар.
Барыс Кіт памёр у Франкфурце-на-Майне 2 лютага. Навагрудак — горад маладосці навукоўца, дзе ён працаваў настаўнікам. У мясцовай школе №1 дзейнічае музей, прысвечаны Кіту, таксама ён быў ганаровым жыхаром горада.
Чытайце таксама:
«Яшчэ жыву!»: Барысу Кіту споўнілася 107 гадоў
Тры арышты, настаўніцтва, астранаўтыка: успаміны Барыса Кіта





