Міністэрства замежных спраў Беларусі выказала спачуванні ў сувязі са смерцю Барыса Кіта.

«Вядомы беларускі дзеяч замежжа, выдатны вучоны Барыс Кіт пайшоў з жыцця 1 лютага 2018 года. Амаль 108 гадоў, якія ён пражыў, прыйшліся на надзвычай насычаны і драматычны перыяд беларускай і сусветнай гісторыі. Барыс Кіт нарадзіўся ў Расійскай імперыі, жыў і працаваў і ў міжваеннай Польшчы, і падчас фашысцкай акупацыі, і ў Злучаных Штатах. Але ўвесь гэты час ён заставаўся беларусам, старанна і бесперапынна клапаціўся пра беларускую мову, адукацыю, захаванне беларускай самасвядомасці нашымі суайчыннікамі за мяжой. Адданасць Айчыне Барыс Кіт пранёс праз усё жыццё і пакінуў свой след у беларускай і сусветнай гісторыі. Зрабіўшы вялікі ўклад у развіццё навукі, у прыватнасці, у галіне астранаўтыкі, ён датычны да збліжэння СССР і ЗША вакол гэтай супольнай для чалавецтва тэмы», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0