Пакуль сістэма дзейнічае толькі ў двух гарадскіх аўтобусах — №7 і №16, але, як паведаміў «Нашай Ніве» дырэктар прадпрыемства «Брэстгартранс» Аляксей Жогал, калі ўсё будзе працаваць без праблем, то ўкараніць такую сістэму аплаты на ўсіх маршрутах можна будзе ўсяго за некалькі месяцаў.

Як гэта працуе?

Каб аплаціць праезд з дапамогай уласнага смартфона, трэба спампаваць адпаведны мабільны дадатак — Tix. Зараз ён даступны толькі для апаратаў на АС Android, але хутка з'явіцца і ў краме дадаткаў для айфонаў.

Пры пасадцы ў транспартны сродак трэба мець уключаныя інтэрнэт і GPS на сваім тэлефоне. Дадатак сам вызначыць дзяржнумар аўтобуса і нагадае, што трэба аплаціць праезд. Калі пасажыр пацвярджае аплату, з прывязанай карткі спісваюцца грошы, а на тэлефоне застаецца «электронны талон», які прывязваецца толькі да гэтага аўтобуса.

Калі ж GPS на тэлефоне выключаны, то сістэма не зможа вызначыць, у які аўтобус ці тралейбус зайшоў пасажыр. У гэтым выпадку трэба ўручную навесці камеру смартфона на адпаведны QR-код, які ёсць у кожным транспартным сродку.

Каб праверыць аплату праезду, кантралёры скануюць QR-код на тэлефоне пасажыра з дапамогай свайго тэлефона або планшэта — прыкладна так, як у Мінску скануюць праязныя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?