У адной са школ Гомеля дзіця засунула палец у фотаапарат і самастойна дастаць яго не магло. Супрацоўнікі Гомельскага МНС выехалі на выклік, паведамляе сайт ведамства.

Ратавальнікі ўбачылі, што першакласнік засунуў указальны палец правай рукі ў адсек для батарэі фотаапарата і самастойна дастаць яго не змог.

Работнікі МНС пры дапамозе спецпрылады вынялі палец дзіцяці. Стан хлопчыка здавальняючы, у шпіталізацыі ён не мае патрэбы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна