Таварыства беларускай культуры ў Літве і Віленская беларуская гімназія імя Францішка Скарыны 2 лютага ў Вільні на Лукішскім пляцы ўсклалі кветкі і запалічы знічы на тым месцы, дзе 22 сакавіка 1864 г. царскія карнікі пакаралі смерцю нацыянальнага героя Літвы і Беларусі Кастуся Каліноўскага. Такім чынам ушанавалі 180-ую гадавіну з дня нараджэння нацыянальнага героя Літвы і Беларусі. Ён аддаў сваё маладое жыццё, каб новыя маладыя нацыі літоўцаў і беларусаў змаглі стаць вольнымі і незалежнымі. Тое семя свабоды, якое рассявалася тады, дае ўсходы і па сёняшні дзень, і прагу да волі не зламіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?