фота з фэйсбука Аксаны Салянюк
Пра здарэнне ў в. Копча ў Асіповіцкім раёне паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.
Лецішча загарэлася а 4-й раніцы. У доме знаходзіўся мужчына, яго дачка 1988 г.н і 8-гадовая ўнучка. Мужчына паспеў выбрацца з дому, а цела жанчыны і дзяўчынкі былі выяўленыя пасля ліквідацыі пажару.
На месцы працуюць следчыя.





