Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў у скарзе ў суд Цэнтральнага раёна Мінска зазначае, што блакаванне інфармацыйнага рэсурсу парушае ягонае права на атрыманне інфармацыі і з'яўляецца недапушчальным абмежаваннем свабоды думкі і яе выказваньня, супярэчыць палажэньням Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох ды Канстытуцыі, піша Радыё Свабода

Павал Левінаў піша, што рашэнне пра абмежаванне доступу да сайта прынята нібыта таму, што «Хартыя» размясціла нейкую інфармацыю, распаўсюд якой забаронены арт.38 Закона «Аб СМІ». Аднак міністэрства нідзе не патлумачыла, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блакавання, і не спаслалася на судовыя рашэнні або пастановы іншых органаў наконт абмежавання доступу да рэсурсу.

Павел Левінаў піша, што ён з'яўляецца сталым чытачом сайта «Хартыя'97», і разлічвае на абарону сваіх інтарэсаў судом Цэнтральнага раёна Мінска, нагадваючы, што «артыкул 60 Канстытуцыі гарантуе кожнай асобе абарону ягоных правоў кампэтэнтным і незалежным судом».

У дасланай у суд скарзе ён просіць прызнаць, што рашэньне Міністэрства інфармацыі парушае ягоныя правы і патрабуе адмяніць гэтае рашэнне. А таксама прад’явіць звесткі пра падставы для рашэьня блакаваць інфармацыйны рэсурс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0