vk.com/gomel_detka
ДТЗ адбылося сёння прыкладна а 12.05.
«Тралейбус рухаўся па вуліцы Свірыдава з боку вуліцы Петруся Броўкі. У раёне прыпынку «вуліца Макаёнка» ў яго ўрэзаўся аўтобус, што рухаўся ззаду. Кіроўца апошняга не ўлічыў ўмовы надвор'я і не паспеў затармазіць на слізкай дарозе», - распавялі падрабязнасці ў ДАІ, піша БелТА
У выніку аварыі тры пасажыры — сямігадовае дзіця, пенсіянер і жанчына атрымалі траўмы. У хлопчыка медыкі зафіксавалі удар носа, у мужчыны — удар спіны. Дапамога ім была аказана на месцы брыгадамі хуткай дапамогі, пасля чаго яны былі адпушчаныя дадому. Жанчыне спатрэбілася шпіталізацыя.