Прадстаўнікі Apple паведамілі, што ўжо звярнулі ўвагу на скаргі людзей і спрабуюць высветліць, чаму смартфоны так працуюць. Пры гэтым у кампаніі не патлумачылі, праз якія прычыны можа ўзнікаць гэтая праблема і калі яе выправяць.

Гэта далёка не першая скарга на iPhone X. Адразу пасля выхаду ў флагмана Apple не працаваў экран на марозе. Затым карыстальнікі скардзіліся на трэск дынамікаў. Дайшло да таго, што некаторыя абвінавацілі прыладу ў тым, што яна вырывае валасы з галавы.

Сярод апошніх прадуктаў Apple менш за ўсё крытыкі дасталася менавіта AirPods, але, напэўна, надыйшоў і іх час. Карыстальнікі форуму Apple масава паведамляюць аб галаўных болях ад выкарыстання бесправадных навушнікаў кампаніі.

Першапачаткова аб такой праблеме паведаміла усяго пару чалавек, але неўзабаве пад гэтымі словамі падпісаліся яшчэ каля 200 карыстальнікаў. Усе яны адчуваюць аднолькавыя сімптомы пры выкарыстанні AirPods — галаўны боль і ціск у скронях. Карыстальнікі ўпэўненыя, што праблема палягае менавіта ў навушніках. 

Apple не даюць каментароў з гэтай нагоды, але падобную праблему прадбачылі яшчэ ў 2016 годзе. Так, доктар Джоэл Масковіц з Каліфарнійскага ўніверсітэта Берклі заявіў, што навушнікі перадаюць слабыя радыёхвалі. Паводле яго словаў, гэта тое ж самае, што «засунуць мікрахвалёўку сабе ў вушы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?