У Мазырскім раёне дзве дзяўчыны сарвалі сваю злосць на бетонным плоце. Нагамі разбілі 38 секцый. Распачата крымінальная справа, паведамляюць «Моцныя навіны».

У Козенках у адзін з вечароў доўгі бетонны плот раптоўна ператварыўся ў руіны. Гаспадары разбітага будынка —камунальшчыкі — напісалі заяву ў міліцыю. Праваахоўнікі сталі шукаць невядомых вандалаў і знайшлі. Імі апынуліся будучы выхавальнік і будучы цырульнік. Сяброўкі шпацыравалі ўвечары, раптам пасварыліся і трохі нават пабіліся, а пасля сарвалі сваю злосць на плоце, разбілі 38 секцый, прычым нагамі. Такога роду псіхалагічная разрадка дорага будзе каштаваць хуліганкам.

У дачыненні да дзяўчат распачата крымінальная справа. Акрамя таго, ім давядзецца выплаціць 543 рублі.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0