Гурт Бі-2 прэзентаваў новую песню «Ля-ля тополя», запісаную адмыслова для фільма Квартэта І «Пра што гамоняць мужчыны. Працяг».

Эпізод карціны, у якім Бі-2 выконваюць гэтую кампазіцыю, здымаўся мінулым летам у Санкт-Пецярбургу проста на Няве — сцэнай для музыкаў паслужыла велізарная баржа. У кліп «Ля-ля тополя», апроч выступу на Няве, увайшлі і іншыя фрагменты фільма. Відэа, якое стварае радасны і сонечны настрой, музыканты таксама выпусцілі сёння — незадоўга да наступлення вясны.

— Квартэт І — нашы старыя сябры, з імі заўсёды прыемна і супрацоўнічаць, і проста кантактаваць. Мы выдатна разумеем адзін аднаго літаральна з паўслова, — каментуе Шура Бі-2.

Убачыць і пачуць БІ-2 у Мінску можна будзе ўжо 31 сакавіка ў Мінск-Арэне.

У сталіцу Беларусі музыкі прывязуць канцэртную прэзентацыю альбома «Гарызонт падзей». Спецыяльна для гастрольнага туру распрацавана нестандартная сцэнаграфія, якая выдатна дапаўняецца светлавым і відэашоу. Па прызнанні музыкаў, выступаць на фоне чорнага задніка — сумна і нецікава, таму над кожным шоу музыканты карпатліва працуюць і прадумваюць усе дробязі мае быць перфомансу. Натуральна, на канцэртах тура «Гарызонт падзей» БІ-2 выканаюць і greatest hits, без якіх групу проста не адпусцяць са сцэны.

Узроставае абмежаванне — 12+

Кошт квіткоў: 44—119 BYN

Даведкі па тэлефонах: +375 29 650 11 33, +375 29 763 11 11

Квіткі без камісіі на сайце allstars.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0