Лідар АГП Анатоль Лябедзька разам з кандыдатам у Мінскі гарсавет Мікалаем Казловым сцвярджаюць, што злавілі фальсіфікатараў на ўчастках № 29 і № 30 Старавіленскай акругі № 41.

Двое чалавек выйшлі з участку і селі ў машыну. Лідар і актывіст АГП падазраюць гэтых людзей у тым, што яны прагаласавалі, не маючы на гэта права, паколькі не прапісаны на гэтым участку.

Мікалай Казлоў, кандыдат, які ідзе па гэтым участку, выклікаў міліцыю, каб тая праверыла дакументы ў падазроных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0