Беларуская энергасістэма гатовая задаволіць павышаны попыт з боку майнераў крыптавалют, паведамляе БелТА.

На пытанне пра гатоўнасць беларускай энергасістэмы да магчымага павышэнню попыту на электраэнергію з боку майнераў крыптавалют намеснік гендырэктара «Белэнерга» Сяргей Шабека адказаў:

«Не бачу ніякіх праблем, мы чакаем любых майнераў, гэта толькі пойдзе на карысць нашай краіне. У нас няма дэфіцыту магутнасці, мы гатовыя забяспечыць любы попыт на электрычную і цеплавую энергію».

Штогод у Беларусі спажываецца каля 28 мільярдаў кВт*гадз электраэнергіі, асноўным спажыўцом якой з'яўляецца прамысловы сектар (54%), доля насельніцтва ў агульным аб'ёме спажывання складае 24%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0