Пра гэта кіраўнік следчай групы па гучнай справе аб трагедыі ў Печах распавёў у інтэрв'ю TUT.BY
— [Яны] плачуць і шкадуюць сябе, бо разумеюць, якое пакаранне ім пагражае.
— За чатыры месяцы вы выявілі дзясяткі фактаў дзедаўшчыны ў войску. Мне распавядалі: калі сяржант ноччу падняў салдата і прымусіў адціскацца, гэта ўжо лічыцца нестатутнымі адносінамі і распачынаецца крымінальная справа. Якія выпадкі часцей за ўсё распаўсюджаны?
— Я больш за 14 гадоў адслужыў у ваеннай пракуратуры, працаваў следчым па найважнейшых справах і магу сказаць: нестатутныя адносіны цяпер трансфармаваліся ў таварна-грашовыя адносіны.
Напрыклад, каб салдат змог выпіць кавы, купіць булачку, павінен заплаціць сяржанту 2 рублі. Нібы невялікая сума, але з улікам таго, што салдат атрымлівае ў месяц 10 рублёў, гэта істотная сума.
— За што яшчэ прыходзілася плаціць?
- Хочаш памыць вопратку? Заплаці два рублі сяржанту. За карыстанне мабільным тэлефонам, якія забароненыя загадам міністра абароны, такса ў 20-40 рублёў.
— Як вам здаецца, калі справа дойдзе да суда і працэс будзе адкрытым, ці зробяць вайскоўцы для сябе нейкія высновы?
— Мяркую так. Па тых артыкулах, якія распачатыя, пагражае рэальнае пазбаўленне волі. І калі салдаты ўбачаць сяржанта, які яшчэ ўчора іх прыгнятаў, а сёння сядзіць за кратамі, плача і атрымлівае рэальны тэрмін, вядома, гэта прымусіць задумацца.
— Ці былі тыя салдаты, якія пасля гібелі Коржыча самі з вамі звязаліся і распавялі пра дзядуху?
— Не, не было ніводнага. З салдатамі даводзіцца знаходзіць псіхалагічны кантакт, тлумачыць, як гэта важна не маўчаць, у сярэднім на кожнага сыходзіць ад 2 да 4 гадзін. На сённяшні дзень мы дапыталі не менш за 400 чалавек.
— Дык колькі абвінавачаных зараз праходзіць па справе Коржыча?
— Па гэтай справе распачата 13 крымінальных спраў. Цяпер па справе праходзіць 9 абвінавачаных (афіцэр, прапаршчык і малодшыя камандзіры) і 3 падазраваных. Мы мяркуем, расследаванне па факце смерці Коржыча будзе завершана ў канцы сакавіка.