Getty Images

Getty Images

Амерыканская пракуратура абвінаваціла 13 грамадзян Расіі ў тым, што яны ўмешваліся ў палітычныя працэсы ў ЗША, у тым ліку і ў прэзідэнцкія выбары.

Як паведамляе агенцтва Reuters, амерыканская пракуратура апублікавала абвінаваўчае заключэнне, зыходзячы з якога 13 грамадзян Расіі лічацца падазраванымі ва ўмяшанні ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Поўны спіс падазраваных апублікаваны на сайце Мінюста ЗША.

У ліку фігурантаў — Яўген Прыгожын, якога называюць «кухарам Пуціна», а таксама «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» (фабрыку троляў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0