Участковыя камісіі падводзяць першыя вынікі галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. На выбарчым участку №52 у мінскай Вяснянскай выбарчай акрузе №39, дзе тры дні таму галасавала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перамог дырэктар гімназіі №16 Георгій Кушняроў.

За Кушнярова прагаласавалі 237 выбаршчыкаў з 402, якія прыйшлі на ўчастак. Пры гэтым амаль 2/3 ад тых, хто прагаласавалі за Кушнярова, прыйшлі на ўчастак датэрмінова.

Астатнія кандыдаты ў дэпутаты, сярод якіх славуты хакейны варатар Віталь Коваль, не набралі і 120 галасоў. Усяго на ўчастку зарэгістраваныя 892 выбаршчыкі. Камісія атрымала 1000 бюлетэняў — 598 з іх апынуліся незапатрабаванымі. Яўка склала менш за 50%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?