У мясцовыя Саветы ў Беларусі выбраны 18 110 дэпутатаў. Такая інфармацыя змешчана на сайце ЦВК раніцай 19 лютага.
Паводле папярэдніх звестак ЦВК, колькасць абраных дэпутатаў у мясцовыя Саветы склала 18 110 чалавек. Выбары праходзілі ў 18 111 выбарчых акругах.
Перавыбары адбудуцца ў адной з раённых акругаў Гомельскай вобласці, дзе зняўся адзіны кандыдат.
Таксама вядома, што ніводны з кандыдатаў ад апазіцыі не патрапіў у абласныя саветы
Так у Мінскі абласны савет абраныя 60 чалавек, з іх 58 беспартыйных і два члены КПБ: адзін па Мядзельскай акрузе, а другі па Бокшыцкай акрузе ў Слуцкім раёне.





