Інфармацыя пра знікненне 29-гадовай грамадзянкі Бангладэш, што часова жыла ў Віцебску, паступіла ў Першамайскі РУУС 8 лютага, паведамляе sk.gov.by.

Быў праведзены агляд месца яе пражывання, высветлена кола асоб, з якімі яна кантактавала, вывучаныя запісы з камер відэаназірання.

Ужо 10 лютага высветлілася, што да знікнення жанчыны датычны 34-гадовы грамадзянін Турцыі. Ён паказаў супрацоўнікам міліцыі, што схаваў цела ў каналізацыйнай трубе ў яры на тэрыторыі Першамайскага раёна Віцебска.

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па п. 6 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0