Крыніца «Ведомостей» у прыватнай ваеннай кампаніі «Вагнер» распавяла, што ў выніку ўдару міжнароднай кааліцыі ў сірыйскай правінцыі Дэйр-эз-Зор 7 лютага загінулі 50 чалавек — грамадзяне Расіі і Украіны.

Па словах суразмоўцы выдання, адразу ж пасля ўдару было вядома аб 23 загінулых, а праз некалькі дзён — пра 50. Раненні, паведаміў ён, атрымалі 70 чалавек.

Нельга выключаць, пішуць «Ведомости», што агульная колькасць загінулых, уключаючы сірыйскіх байцоў, можа дасягаць 100 чалавек. Менавіта такія дадзеныя пра страты пасля ўдару называў прадстаўнік Пентагона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0