У пасёлку Крынічны Мазырскага раёна адбылася трагедыя — 15-гадовы падлетак скокнуў з акна на пятым паверсе, паведамляюць «Моцныя навіны Гомеля» са спасылкай на суполку «Мазыр».
Па словах відавочцаў, падлетак стаяў на ўліку ў псіхіятра. У дзень трагедыі маці не адпусціла хлопца на вуліцу, і ён знайшоў іншы выхад.
Па словах тых жа сведак, падлетак жывы, знаходзіцца ў бальніцы: у яго пералом ног.





