На сайце школы жанчына па-ранейшаму пазначана як дырэктарка, але, як паведамляюць у навучальнай установе, больш не працуе. Вядома, што сваю пасаду яна пакінула раптоўна.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», кіраўніцу звольнілі, бо злавілі з вынесенымі чатырма палкамі каўбасы.

Супрацоўнікі школы адмаўляюцца каментаваць, ці праўда гэта.

Падрабязнасцей — хто затрымаў дырэктарку і пры якіх абставінах — у школе таксама не распавядаюць. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?