Нямецкія інвестары хочуць аднаўляць закінутыя тэрыторыі вакол Чарнобыльскай АЭС і ўжо ўсталявалі на тэрыторыі 4-га энергаблока сонечную электрастанцыю за 1 млн еўра. Акупіць праект яны разлічваюць на працягу 7 гадоў. Пра праект распавядае «Настощее время».

Пра будаўніцтва сонечных электрастанцый на тэрыторыі Чарнобыльскай АЭС ва Украіне загаварылі летам 2017 года. Першая такая станцыя магутнасцю 1 мегават знаходзіцца ўсяго за сто метраў ад саркафага, які быў пабудаваны над 4-м энергаблокам. Будаўнікі запэўніваюць, што яна можа задаволіць патрэбы пасёлка сярэдняга памеру.

Па дадзеных Укрэнерга, пасля аварыі на ЧАЭС дэфіцыт электраэнергіі толькі па кіеўскім рэгіёне ва Украіне складае каля 2 тысяч мегават. Між тым, у зоне адчужэння ЧАЭС зараз больш за 2 тысячы га зямлі, якую можна выкарыстоўваць, у тым ліку для развіцця «зялёнай» энергетыкі, — запэўніваюць ва Укрэнерга. Праўда, каб паўнавартасна замяніць энергаблок, трэба будзе пабудаваць прыкладна тысячу сонечных станцый.

У той жа час ва Украінскім інстытуце будучыні лічаць, што «зялёная» энергетыка можа ўдарыць па кішэні спажыўцоў.

«Гэта занадта дорага. «Зялёны» тарыф складае 15 еўрацэнтаў за кВт у гадзіну. Улічваючы цяперашні курс — гэта 35 грыўняў (2,5 беларускія рублі) у параўнанні са звычайным тарыфам у 4 грыўні з капейкамі (30 капеек беларускіх)», — заўважае Андрыян Прокіт, эксперт праграмы» Энергетыка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0