53-гадовы мужчына раніцай пасварыўся з маці. Ён папрасіў у яе грошай, каб схадзіць у краму па алкаголь. Жанчына адмовілася даваць грошы сыну і пачала крытыкаваць яго лад жыцця.
У выніку мужчына задушыў 82-гадовую маці. Пасля ўзяў грошы і ўсё ж схадзіў у краму. Набыў спіртное.
Цела жанчыны знайшла на наступны дзень суседка. Яна і выклікала міліцыю.
Сына загінулай хутка знайшлі і затрымалі.
Мужчына працаваў муляром, раней судзімы не быў.
Цяпер яму пагражае ад 8 гадоў да пажыццёвага зняволення ці нават расcтрэлу.