railway.info
У нядзелю каля станцыі Жодзіна-Паўднёвае стала кепска машыністу электрычкі. Памочнік і медыкі хуткай спрабавалі яго выратаваць, але не здолелі.
Паводле неафіцыйных дадзеных, 45-гадовы машыніст электрычкі страціў прытомнасць і памёр. Аб гэтым паведамляецца ў групе «Тыповы Барысаў» ў сацcетках.
Пасажыры ўдакладнілі, што прыкладна ў 14.45 цягнік па маршруце Барысаў—Мінск пад'язджаў да станцыі, але рэзка спыніўся не даехаўшы да платформы.
«Спачатку падумаў, што кагосьці збілі. Але памочнік пачаў паведамляць па ўсім цягніку: «Калі ёсць работнікі медыцынскай дапамогі, тэрмінова прайдзіце ў першы вагон», — распавёў Уладзіслаў.
Пазней медыкі хуткай спрабавалі «адкачаць» машыніста, але беспаспяхова.
З-за інцыдэнту пасажыры змаглі працягнуць свой шлях праз 45 хвілін на іншым цягніку.





