Пра гэта паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў.
Трагедыя здарылася каля 18:00 17 лютага ў вёсцы Сяменча-2. Пажар адбыўся ў блокавым доме. Агнём пашкоджаны столевае перакрыцце, маёмасць, закураны сцены і столь у памяшканні топачнай. Там жа было знойдзена цела загінулага хлопчыка 2005 года нараджэння.
Школьнік у той момант быў адзін дома. Яго брат і сястра знаходзіліся на вуліцы, бацькі — на працы.
Прычына ўзгарання высвятляецца.





