baltnews.lv
Паліцыя Латвіі сфармуе чатыры спецатрады для прадухілення масавых беспарадкаў у рэгіёнах.
Роты плануецца стварыць у кожным рэгіёне краіны. Яны будуць падпарадкоўвацца непасрэдна Нацыянальнаму ўпраўленню дзяржапаліцыі.
«Паводле плана гэтыя роты павінны быць сфармаваныя да канца года, і я спадзяюся, што ў другім паўгоддзі ўжо можна будзе ўбачыць першыя вынікі», - сказаў кіраўнік Дзяржпаліцыі Інтс Кюзіс.
Неабходнасць пашырэння сіл бяспекі ў паліцыі патлумачылі зменай геапалітычнай сітуацыяй і пагрозай гібрыднай вайны.
У лістападзе 2016 года латвійскія вайскоўцы ўзмацнілі ахову будынка міністэрства абароны на выпадак магчымага ўварвання з боку Расіі, паведамляе rbc.ru





