Факт затрымання пацвердзілі ў Следчым камітэце.
Вядома, што пад варту змясцілі двух мужчын. Адзін — выхавацель, другі — работнік інтэрната.
«Расследуюцца дзве крымінальныя справы, заведзеныя пракурорам Маскоўскага раёна Мінска па фактах здзяйснення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды ў адносiнах да выхаванцаў дапаможнай школы-інтэрната», — паведаміла Юлія Ганчарова, афіцыйны прадстаўнік СК.





