«Арт Сядзіба» распачынае шэраг лекцыяў да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі.

Першую лекцыю прачытае гісторык Андрусь Унучак. Тэма лекцыі: «Спадчына БНР, якой мы карыстаемся сёння». 

Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў 1918-м, не знікла бясследна, а пакінула нам сваю спадчыну, якая актуальная і на сёння: 

— Мінск як сталіца Беларусі; 

— беларускія прадстаўніцтвы (амбасады, кансулаты) за мяжой; 

— Педагагічны Інстытут (Універсітэт); 

— акрэсленыя межы Беларусі. 

Усё гэта ўпершыню ў найноўшай беларускай гісторыі было створана ці замацавана ў дакументах БНР. 

Лекцыі бясплатныя, але абавязкова патрэбная папярэдняя рэгістрацыя праз гугл-форму.

Уся папярэдняя інфармацыя па тэлефонах:

+375-44-5386283

+375-25-5458430 (viber).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0