У выніку аварыі, прарыву водаправода, без халоднай вады засталіся чатыры шматкватэрныя дамы, без гарачай — дакладна невядома, але лічба большая. У тым ліку гэта закранула некаторыя дамы па вул. Пятра Глебкі.
У «Мінскводаканале» пацвердзілі факт прарыву трубаправода.
Аварыйна-аднаўленчыя брыгады працуюць на пашкоджаным участку, задзейнічана тэхніка, у тым ліку экскаватар. На час ліквідацыі наступстваў аварыі арганізаваны падвоз пітной вады.