Ноччу 25 лютага ў адной са шматпавярховак Гродна адбылася трагедыя - у смеццекамеры згарэў чалавек. Усё здарылася каля трох гадзін ночы ў дзевяціпавярховіку па вул. Паповіча, 11, паведамляе s13.
Жыхары пад'езда, дзе адбылося здарэнне, паведамілі ў МНС пра задымленне ў памяшканні смеццеправода. Відавочца пасярод ночы адчуў пах паленага, а калі выйшаў у пад'езд, убачыў шчыльнае задымленне. Ўжо ўнізе мужчына вызначыў крыніцу дыму - памяшканне смеццеправода, дзверы ў якое былі замкненыя зсярэдзіны.
Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца выкліку, узламалі дзверы, а ўсярэдзіне смеццекамеры выявілі моцна абгарэлы труп чалавека. Па некаторай інфармацыі, загінулы быў работнікам ЖЭСа, на тэрыторыі якога і адбылася трагедыя.
Прычыны пажару высвятляюцца.





