Пра тое, што берасцеец Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў з Бярозы былі затрыманыя ў пятніцу, 23 лютага, паведаміў у сацыяльных сетках жыхар Брэста Уладзімір Вялічкін.
Цяпер Пятрухін і Кабанаў знаходзяцца ў брэсцкім ІЧУ, суд адбудзецца ў панядзелак.
У мінулы чацвер пракуратура Брэста выносіла папярэджанне Пятрухіну і Кабанаву за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах». Так, відаць, былі расцэненыя іх словы падчас анлайн-трансляцыі аб гатоўнасці выйсці на плошчу, калі пад Брэстам не спыніцца будаўніцтва акумулятарнага завода. Падобна, што затрыманне блогераў мела прэвентыўны характар.
Акцыя пратэсту ппрайшла ў нядзелю на плошчы Леніна ў Брэсце, у ёй узялі ўдзел каля ста чалавек. Але на плошчы ў гэты час праходзілі паказальныя выступленні МНС.





