Дэлегацыя КНДР пагадзілася паралельна развіваць адносіны з Рэспублікай Карэя і ЗША. Пра гэта заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік прэзідэнта Рэспублікі Карэя Кім Ый Гем па выніках сустрэчы з прадстаўнікамі КНДР, паведамляе ТАСС.

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ян адзначыў, што дыялог паміж ЗША і КНДР з мэтай паляпшэння двухбаковых адносінаў і фундаментальнага вырашэння праблем Карэйскага паўвострава павінен пачацца як мага хутчэй, праінфармаваў прадстаўнік лідара краіны. Паводле яго слоў, у адказ прадстаўнікі КНДР «пагадзіліся, што адносіны Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі і ЗША павінны развівацца паралельна з узаемаадносінамі Пхеньяна і Сеула, і ў Поўначы ёсць дастатковыя намеры для правядзення дыялогу з ЗША».

Дэлегацыя чыноўнікаў з КНДР у складзе васьмі чалавек прыбыла ў Рэспубліку Карэя, каб наведаць цырымонію закрыцця Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане. Дэлегацыю ўзначаліў намеснік старшыні ЦК, загадчык аддзела адзінага фронту Працоўнай партыі КНДР Кім Ён Чхоль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0