Reuters.com

Reuters.com

У Іраку да смяротнага пакарання прысудзілі 16 жонак баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе Reuters.

Аб вынясенні прысуду для грамадзянак Турцыі паведаміў прадстаўнік іракскага цэнтральнага крымінальнага суда 25 лютага. Па словах суддзі Абдула Сатара аль-Біркдара, падсудныя прызналіся, што прыехалі ў Ірак дзеля шлюбу з баевікамі, а таксама аказвалі ім дапамогу ў ажыццяўленні тэрактаў. Ён дадаў, што рашэнне суда яшчэ можа быць абскарджана.

Акрамя таго, па дадзеных агенцтва, за дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці пажыццёва асудзілі яшчэ адну грамадзянку Турцыі і 10 грамадзянак іншых краін.

У той жа час мясцовае выданне Iraqi News паведамляе аб смяротным прысудзе 15 жанчынам і пажыццёвым зняволенні для адной турчанкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0