Ад 27 лютага адменены ўсе прыватныя маршруткі ў Салігорск.

Як паведамляе «Камсамольская праўда», ад працы на бліжэйшыя два дні адмовіліся абсалютна ўсе перавозчыкі, якія працавалі на гэтым маршруце: «Экспрэс-сталіца», «Дзясятачка экспрэс», «Маршрутачка», «Фаварыт», «Аксіс» і іншыя.

Нагадаем, 26 лютага ўступілі ў сілы новыя нормы закона «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», датычныя міжгародніх маршрутных таксі. Цяпер кіроўцы мусяць заключаць дамовы з дзяржаўным аператарам і з вакзаламі. Пакуль уласнікі прыватных бізнэсаў не ведаюць, як ім працягваць працу.

З Мінска ў Салігорск цяпер можна дабрацца толькі адным аўтобусам. У некаторыя дні існуе другі рэйс.

Чыгунка ў гэтым накірунку не пракладзеная.

Чытайце таксама: Што будзе з міжгароднімі маршруткамі? Дабрацца з Полацка ў Мінск цяпер складана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?