Старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Пахолка (Смілевіч) выступіла з лістом да Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
«Мы, актывісты «Моладзі БНФ», запрашаем актывістаў БРСМ на агульнанацыянальнае святкаванне 100-годдзя БНР каля Опернага тэатра 25 Сакавіка. Адсвяткуем 100-годдзе незалежнасці разам», — гаворыцца ў звароце.
«Мы спадзяемся, што вы, як мы, шануеце незалежнасць нашай краіны і зможаце ў гэты дзень адкінуць свае палітычныя стэрэатыпы», — піша Пахолка.
Ліст накіраваны па адрасе БРСМ на вуліцы Карла Маркса, 40.





