Кампанія плануе заваяваць долю на японскім рынку «цюхай» — кактэйляў з фруктовымі смакамі, якія змяшчаюць каля пяці адсоткаў спірту і гатуюцца з моцных алкагольных напояў, араматызатараў, газаванай вады.
Вытворцы газаваных безалкагольных напояў, у тым ліку Coca-Cola, у апошнія гады сутыкнуліся са скарачэннем продажаў па ўсім свеце праз зніжэнне спажывання прадукцыі, якая змяшчае цукар, у той час як рынак напояў «цюхай» з 2013 года дэманструе штогадовы рост на 5-25 адсоткаў.
У Coca-Cola рашэнне вырабляць алкагольную прадукцыю назвалі гістарычным.





