«Электронная лыжка» выкарыстоўвае тэхналогію стабілізацыі руху: як бы ні паварочвалася вашая рука, лыжка застанецца ў правільным становішчы. Наканечнік прылады, гэта значыць непасрэдна лыжку, можна здымаць і мыць.
Гаджэт ствараўся спецыяльна для людзей, якія пакутуюць на розныя захворванні, якія суправаджаюцца разладам руху рук. На відэа параўноўваецца, як хворыя людзі ядуць звычайнай лыжкай і «электроннай».





