Украінскія ўлады прыступілі да арышту актываў расійскага холдынга «Газпром» за невыкананне пастановы Стакгольмскага арбітражу і парушэнне манапольнага заканадаўства Украіны. Пра гэта сказана ў каментары ўкраінскага кабміна.
Згодна з рашэннем суда, дэпартамент дзяржаўнай выканаўчай службы мае намер спагнаць з «Газпрома» каля 6,5 мільярда даляраў на карысць дзяржбюджэту Украіны.
«Па гэтай справе пачалося апісанне і арышт актываў, якія належаць «Газпрому» ва Украіне», — напісана ў паведамленні.
Пад арышт патрапіла маёмасць кампаній «Газпром збыт Украіна» і «Міжнародны кансорцыум па кіраванні і развіццю газатранспартнай сістэмы Украіны», каштоўныя паперы ААТ «Інстытут ЮЖНІІГІПРАГАЗ» і АТ «Газтранзіт».





