Музыкі розных пакаленняў выканаюць песні на вершы беларускага паэта, які сёлета заўчасна пайшоў у іншы свет. У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Ракавец з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica.

Вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава пройдзе ў мінскім клубе «Бруге» 15 сакавіка (Партызанскі пр-т, 6А).

Упершыню за доўгі час у арыгінальным гучанні са сцэны будуць зайграныя даўнія хіты гуртоў «Новае Неба», N.R.M., «Бонда» аўтарства Міхала, адносна свежыя песні на ягоныя вершы ў выкананні IQ48 і Змітра Вайцюшкевіча, а таксама зусім новыя творы ад гуртоў MorkvoЦвет і Harotnica.

Да згаданых выканаўцаў далучыцца музычны склад пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча, віаланчэлістка Юлія Глушыцкая, а весці імпрэзу будзе Аляксандр Памідораў.

Ладзіць канцэрт партал TuzinFM.by. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна