Агульны рэйтынг аперацыйных сістэм  

Пачынаючы з 2009 года доля мабільных АС імкліва і няспынна расце, і такімі ж тэмпамі падае доля самай папулярнай АС для настольных камп’ютараў — Windows.

 

Па стане на люты 2018 года сусветны рынак размеркаваны наступным чынам:

Агулам мабільныя аперацыйныя сістэмы займаюць ужо больш за 53% рынка — і гэта не дзіўна, калі ўлічыць, што амаль кожны чалавек зараз мае адну ці некалькі прыладаў, якія працуюць на Android ці iOS (смартфоны, планшэты). Між тым камп’ютары ці ноўтбукі з дэсктопнымі аперацыйнымі сістэмамі, такімі як Windows, macOS X або Linux, цяпер не такія папулярныя, як тое было яшчэ каля 10 год таму. Прычынай гэтаму стала з’яўленне сучасных планшэтных камп’ютараў, якія каштуюць нядорага, працуюць на мабільных АС і больш зручныя для спажывання кантэнту, у той час як настольныя камп’ютары і ноўтбукі цяпер выкарыстоўваюцца для стварэння кантэнту і прысутнічаюць часта толькі на працоўных месцах.

У Беларусі карціна размеркавання АС выглядае зусім інакш.

Як бачна з лічбаў ніжэй, доля мабільных аперацыйных сістэм у нашай краіне не перавышае нават 25% — больш як удвая менш за сусветны паказчык! Відаць, не давяраюць яшчэ беларусы планшэтам.

Адпаведна і графік росту долі мабільных і падзення дэсктопных АС выглядае не такім рэзкім:

Рэйтынг дэсктопных (настольных) аперацыйных сістэм

На рынку аперацыйных сістэм для настольных камп’ютараў ды ноўтбукаў назіраецца павольнае, але вельмі ўпэўненае ўмацаванне пазіцый кампаніі Apple з яе macOS X.

Гэтакая ж тэндэнцыя, але з крыху іншымі лічбамі, характэрная і для Беларусі.

 

Чаму Windows губляе папулярнасць, і што ўплывае на рост продажаў камп’ютараў з macOS X?

Па-першае, рухавіком для macOS стала з’яўленне ў канцы 2000-х iPhone і iPad, з якімі яна цесна інтэграваная. Планшэты iPad зараз займаюць 40% свайго рынку. Папулярнасць мабільных прыладаў Apple значна ўзмацніла і сам «яблычны» брэнд, прымусіўшы пакупнікоў часцей звяртаць увагу ў тым ліку і на камп’ютары кампаніі. Значную ролю адыгрывае і патанненне базавых прадуктаў. 

Па-другое, у той час як агулам на рынку персанальных камп’ютараў у апошнія гады назіраецца істотнае падзенне, продажы вылічальных машын Apple застаюцца на ранейшым узроўні, час ад часу перажываючы невялікія ваганні. 

Рэйтынг мабільных аперацыйных сістэм

Асноўныя гульцы на рынку мабільных аперацыйных сістэм у нашы дні — Android і iOS ад кампаній Google і Apple адпаведна. Зараз карціна распаўсюджанасці розных АС у свеце выглядае так:

А ў Беларусі — так:

Android імкліва ўмацоўвае свае пазіцыі, бо штогод з’яўляецца ўсё больш і больш новых вытворцаў таннай мабільнай тэхнікі, якая працуе пад кіраўніцтвам гэтай аперацыйнай сістэмы.

Мабільная версія Windows яшчэ жыве за кошт старых смартфонаў, але яе доля ўсё хутчэй набліжаецца да нуля.

Цікавы факт: чым заможнейшая краіна, тым большы адсотак распаўсюджанасці ў ёй iOS (што звязана, імаверна, з высокім коштам тэхнікі Apple). Так, у ЗША і Злучаным Каралеўстве прылады на iOS займаюць 46% рынку, у Нарвегіі — 44%, у Бельгіі — 38%, у той час як у Афганістане — 6%, Інданэзіі — 4%, Індыі — 3%, Венесуэле — 2%.

Чытайце таксама: 

Якія браўзэры зараз самыя папулярныя ў свеце і ў Беларусі: перавагі, недахопы і крыху гісторыі

Ад 1642 года да нашых дзён: гісторыя развіцця камп’ютара, і што нас чакае далей — шмат ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?